We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Цi ч​у​е​ш

by Iluzhan

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Верыш 02:37
Я не жадала гора, Вернаю быць магла, Мроіуся светлым горад, Я – тут, а вакол імгла. Не зачыняйся, боль, У светлым маім пакоі, Не асядай на столь – Мне некалі быць з табою. Не астывай, усмешка, Момант, са мною будзь. Там, дзе знікае сцежка, Моцныя сэрцам йдуць. Я адчыняю дзверы, Усё раскажу сама... Верыш – а я ня веру... Верыш мне – а дарма...
2.
У мяне душа – ільняная, Шорсткая была, як маладая... Столькі ўжо асця – не датыкнуцца, Не заплакаць ды й не ўсміхнуцца. А як лёс павёў – дый па таку, Стала мякка ўзяці ў руку. Як узорамі стала ткаць жыццё – Куды дзелася тое ўсё асцё... Ад вады й ад пранцаў – мякчэй, мякчэй, Агарні мой голаў – спокуй да вачэй, Зрэбны, тонкатканы абрус-абрус, Ахіні мяне ад пустак-спакус! Табе, маё Сонца, - душа з ільну, На ўвесь сусвет гой ды разгарну, Не мінай мяне, Усемагутны Дух, Колісь мой абрус дый будзе бы пух.
3.
Зямліца-зямліца, Ці добра ляжыцца Тут – пад белым снегам, Пад рабым дажджом? Зямліца-зямліца, Ці спкаойна спіцца Ды пад брукаваным, Пад маім дваром?.. А як не ляжаці – Добра-дрэнна спаці, Трэба ж люд карміці, Гарады трымаці. Як бы не хадзілі, Як бы не шкадзілі – Мушу хлеб радзіці, Крыўду дараваці. Хай там вецер вее, Неба сыпле градам, - Мы ўсё разумеем, Мы дадзём тут рады. Вадзіца-вадзіца, Як табе бяжыцца Па гарачым сонцы, Ільдзяных вірах?.. Вадзіца-вадзіца, А ці добра ліцца - Па забытых сёлах Ды па гарадах? Як бы мне ня бегчы - Ільдзяной-гарачай, - Трэба ж люд паіці, Хтосьці ж і падзячыць...
4.
Мой жаш татачка, Мой жаш міленькі, А калі ж ты стаў Гэткі сівенькі? Ці то ў зімку так Зацярушыла, Ці то ў летачку Зжохлі быліначкі? Ці то сэрцайка Так узрушыла – Як дзеткі выраслі За хвіліначку?.. Хадзі, татачка, Дый у хатачку, Нясі сонейка На далонейках. Мой жаш татачка, Мой саколіку, Пахадзі са мной Ды па падвор’іку. Навучы мяне Лётаць высока, У людскіх вачах Бачыць глыбока. Ты распавядзі, Дзе набрацца сілы, Каб любіць-любіць, І каб мяне любілі. Ты мне раскажы, Як у праўдзе жыці, Чаму ўнукаў мне Тваіх навучыці. Хадзі, татачка, Дый у хатачку, Нясі сонейка На далонейках. Ці то бокам-бокам Дый зышлі казачкі, Дый прызасталася Адна ў татачкі.
5.
Дзе была, мая дзетачка, Ружа ружовая, Дзе была, залаценькая, Кветка мядовая? Дзе вяла вечарочанек, Цягла гадзiначкi? Што няла ты харошая, З кiм вялася, расiначка? Не за полем, за лесам Зазірай мяне, маценька. Не гаротна й ня весела - Надта ж доля стракаценька. Я пiвала-замешвала Забрадзiўшыя слёзанькi, Варажыла-курылася Над зрублёнай бярозанькай. Танцавала па полюшку, Па кiданых каменьчыках… У васiлёчках ляжалася – У вачанятах хлапечавых. Паслухмяныя дзетачкi З выраёчкаў вярнулiся, Адна мiлая кветачка Там зусiм падагнулася, Зажурылася, светлая, Загавелася, слiчная, Вiдаць, iншая сцежачка Ёй дадому адлiчана… Ты не плач, мая маценька, Не журыся, пяшчотная, - Шчасця ў свеце багеценька, Абы кроў не халодная…
6.
Горад у тумане, Ці то ў горадзе туман - Усё адно у белым… Сэрца ў падмане, Ці ў сэрцы падман - Штось незразумела. Ты вядзі-вядзі-вядзі мяне, Сцяжынка… Цягне адпачыць, Дый не да адпачынку. Ты вядзі-вядзі-вядзі мяне, Сцяжынка, Праз туман вядзі Ў цёплыя абдымкі. Неба ў аблоках, Ці аблокі ў небе - Усё адно прыгожа. Ісці яшчэ далёка, А ня йсці, дык блізка, - Дык сэнс жа Ў падарожжы.

about

Як чуецца, так і пішацца.
Як жывецца, так і граецца.
Як марыцца, так і спяваецца.
Што мы хацелі сказаць гэтым альбомам? Штось накшталт таго, што б сказалі вам травы ды дрэвы, птушкі ды ручаі, што стаяць, бягуць, растуць і гняздзяцца ў гэтай зямлі.
Дзеці - бацькі - унукі - гэта не храналогія, гэта метафізічны стан кожнага з нас.
Тут песні не пра каханне. Тут песні пра Любоў. Яны не даюць надзеі, яны мацуюць веру.
Вось вам наш бесцялесны спадарожнік у вандроўцы праз будні і святы.

credits

released January 1, 2016

license

all rights reserved

tags

about

Iluzhan Minsk, Belarus

contact / help

Contact Iluzhan

Streaming and
Download help

Report this album or account